Ну добра, напішам крыху кірылічаскай азбукай, каб панізіць уваходны бар'ер.
Вельмі хочацца верыць, што эўрапейская краіна Беларусь будзе вызвалена ад маскоўскай акупацыі, прайдзе грунтоўную декамунізацыю, адрадзіць сваю эрапейскую мову і таму мае патрэбу адбудавання сваёй сапраўднай эўрапейскай ідэнтычнасці праз полнае павяртанне да лацінскай абэцэды. На тое ёсць шэраг паважных прычын.
Першыя артефакты беларускай зямлі з лацінскімі надпісамі і рымскімі цыфрамі дайшлі да нас у скарбах антычных часоў. Напрыклад рымскія манэты датуюцца першым стагоддзем, а гэта на цэлых 800 год раней, чым была вынайдзена кірыліца ў Булгарыі.
Першая кніга, напісаная ў Беларусі — гэта лацінскі псалтыр Codex Gertrudianus (каля 1044 года) княжны Гертруды, якая тады жыла ў Тураве яшчэ да падзелу хрысціянства на каталічаства і праваслаўе.
Першая кніга, надрукаваная на тэрыторыі сучаснай Беларусі — гэта не біблія Скарыны, і нават не Брэсцкая Біблія, а законы Магдебургскага права, выдазеныя лацінскім альфабэтам ў 1560 годзе ў Брэсце.
Гэта праўда, што ні лацініца ні кірыліца не былі створанымі спецыяльна для беларускай мовы. Кірыліца і сапраўды была адной з папулярных формаў пісьменства ў Полацкім Княстве побач са скандынаўскімі рунамі, лацінскімі і грэчаскімі літарамі, але паслядоўнае аб'яднанне з Літвой і Польшчай дапамагло павярнуць дамінаванне менавіта лацінскай абэцэды, надавая пісьмовую форму адразу некалькім мовам, папулярным тады на терыторыі Беларусі. У тым ліку была лацінізавана нават і так званая «старабеларуская», а дакладней рутэнская мова. Тыя ж статуты ВКЛ зацверджваліся вялікім князям ў багатым выданні на лацінскай мове з каляровымі ілюстрацыямі. Знакамітая паэма "Песня пра зубра" 1523 года была напісана і выдадзена цалкам на лацінскай мове, а моладаўскі звон 1573 года і Хроніка Быхаўца 1574 з'яўляюцца ўжо прыкладамі рутэнскай лацінкі. Да падзелаў Рэчы Паспалітай лацінская абецеда бязспрэчна панавала на тэрыторыі Беларусі.
Таму літэратурная беларуская мова натуральна паўстала, пісалася і выдавалася менавіта лацінскай графікай у 1800-х, а насадженне кірыліцы адбылося пад уплывам маскоўскай акупацыі і стала масавым са з'яўленнем камуністаў. Стандартная кірыліца і дагэтуль не перадае розніцу паміж беларускімі гукамі G і H, якія абодва перадаюцца адной і той жа літарай Г.
З вызваленнем Беларусі ад маскоўскай няволі, адраджэнне выкарыстання лацінскай абецэды напэўна эфектыўна падкрэсліць вольную еўрапейскую ідэнтычнасць Беларусі і яе багатую заходне-еўрапейскую спадчыну.
Лацінская абэцэда з'яўляецца найбольш распаўсюджанай у свеце, яе застасаванне значна палегчыць беларусам доступ да міжнародных рэсурсаў, тэхналогій, адукацыі, турызму і бізнес-камунікацый. Пераход на лацінку паспрыяе прыняццю Беларусі ў кола самых цывілізаваных краінаў свету. Гэта таксама значна аблегчыць вывучэнне беларусамі замежных моваў, а замежнікам — беларускай мовы. Кірыліцай карыстаецца ўсяго-та меньш за 3% людзей на Зямлі і доля яе застасавання у свеце няспынна памяньшаецца. Гэта карабель які ўжо напэўна ідзе на дно гісторыі.
Адным з аргументаў застасавання лацінкі з'яўляецца імкненне падкрэсліць унікальнасць беларускай мовы і візуальна адрозніць яе ад маскоўска-расейскай мовы, якая была насаджана гвалтам і зрабілася іструментам этнацыду многіх народаў, акупаваных Маскоўскай імперыей. Пераход на лацінку напэўна дапаможа ўзмацніць самасвядомасць і адбудаваць моўную ідэнтычнасць на шляху дэкаланізацыі і дэкамунізацыі Беларусі.
Для маладога пакалення, якое актыўна карыстаецца глабальнай ангельскай мовай у інтэрнэце, гульнях і сацыяльных сетках, лацінская абэцэда можа быць больш натуральнай і прывабнай. Лацінізацыя паспрыяе большай папулярызацыі беларускай мовы ў сучасных дігітальных медыяпрасторах.
Практычна усе сучасныя лічбавыя тэхналогіі, праграмнае забеспячэнне і вэб-сэрвісы першапачаткова распрацоўваюцца на лацінскай графіцы. Пераход беларускай мовы на лацінку паскорыць і спрасціць набор тэкстаў, пошук інфармацыі ў інтэрнэце, а таксама паменшыць колькасць памылак, праблем са шрыфтамі, кадаваннем і сумяшчальнасцю. Нават неабходнасць ў пераключэнні паміж раскладкамі клавіятуры можа пазастацца ў мінулым, калі знайсці дзейсны спосаб пазбягаць кресак, апострафаў і такіх дзіўных і нязручных літар як Ŭ.
Разам з пераходам на лацінскую абэцэду можна было б правесці і рэформу правапісу, накіраваную на яго спрашчэнне, мадернізацыю і ўдасканальванне, што яшчэ больш палегчыць вывучэнне, застасаванне і распаўсюд беларускай мовы. Спалучэннем літар можна паўнавартасна замяніць спецыяльные літары і незручныя дыякрытычныя знакі (так званыя «гачыкі»: šśčćžźńŭł). Нават апостраф і мяккі знак можна замяніць без негатыўных наступстваў. Адначасова адсутнасць гачыкаў можа візуальна вылучыць беларускую мову таксама на фоне заходне-славянскіх і балтскіх моваў. Мінімалізм і лаканічнась пісьма можа стаць часткай унікальнай ідентычнасці Беларусі.
Пераход на адзіную лацінскую сістэму пісьма для беларускай мовы дапаможа вырашыць праблемы з непаслядоўнай транслітарацыяй беларускіх імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў у міжнародных дакументах і кантэксце. Без гачыкаў, назвы беларускіх гандлёвых марак будуць адназначна супадаць з іх інтернэт-адрасамі і нікамі ў сацыяльных медыя, што дапаможа павялічыць экспарт у багатыя заходнія краіны, i напэўна пазітыўна адаб' ецца на эканоміцы. Выдаткі на замену фізычных шыльдаў акупяцца ў абсяжным часе. А дызайнерам аўтаматычна стануць даступныя абсалютна ўсе без выключэнняў лацінскія шрыфты свету для стварення якаснага кантэнту на беларускай мове.
Пры ўсім гэтым варта памятаць, што любыя змены правапісу не павінны мяняць вымаўленне нашай прыгожай і старажытнай мовы. Беларуская мова, запісаная кірыліцай, і беларуская мова, запісаная лацінкай з гачыкамі, ці без гачыкаў — усе яны павінны гучаць і ўспрымацца на слух абсалютна аднолькава.
Nu tady niama chaho chakacj, lacinka — heta abeceda buduchyni, jakoj mozhna karystacca wzho zaraz.