Ну добра, напішам крыху кірылічаскай азбукай, каб панізіць уваходны бар'ер.
Мы верым, што эўрапейская краіна Беларусь будзе вызвалена ад маскоўскай акупацыі, прайдзе грунтоўную декамунізацыю, адрадзіць сваю эрапейскую мову і таму мае патрэбу адбудавання сваёй сапраўднай эўрапейскай ідэнтычнасці праз полнае павяртанне да лацінскай абэцэды. На тое ёсць шэраг паважных прычын.
Лацінская абэцэда з'яўляецца найбольш распаўсюджанай у свеце, яе застасаванне значна палегчыць беларусам доступ да міжнародных рэсурсаў, тэхналогій, адукацыі, турызму і бізнес-камунікацый. Пераход на лацінку паспрыяе прыняццю Беларусі ў кола самых цывілізаваных краінаў свету. Гэта таксама значна аблегчыць вывучэнне беларусамі замежных моваў, а замежнікам — беларускай мовы. Кірыліцай карыстаецца ўсяго-та меньш за 3% людзей на Зямлі і доля яе застасавання у свеце няспынна памяньшаецца. Гэта карабель які ўжо ідзе на дно гісторыі.
Большасць сучасных лічбавых тэхналогій, праграмнага забеспячэння і вэб-сэрвісаў першапачаткова распрацоўваюцца на лацінскай графіцы. Пераход беларускай мовы на лацінку паскорыць і спрасціць набор тэкстаў, пошук інфармацыі ў інтэрнэце, а таксама паменшыць колькасць памылак, праблем са шрыфтамі, кадаваннем і сумяшчальнасцю. Нават неабходнасць ў пераключэнні паміж раскладкамі клавіятуры можа застацца ў мінулым.
Першыя артефакты беларускай зямлі з лацінскімі надпісамі і рымскімі цыфрамі дайшлі да нас у скарбах антычных часоў. Напрыклад рымскія манэты датуюцца першым стагоддзем, а гэта на цэлых 800 год раней, чым была вынайдзена кірыліца ў Булгарыі.
Кірыліца была адной з папулярных формаў пісьменства ў Полацкім Княстве побач са скандынаўскімі рунамі і грэчаскімі літарамі, але аб'яднанне з Літвой і Польшчай дапамагло павярнуць дамінаванне лацінскай абэцэды, надавая пісьмовую форму адразу некалькім мовам, у тым ліку часткова і «старабеларускай» рутэнскай мове. Таму літэратурная беларуская мова натуральна паўстала менавіта лацінскай графікай, а массавае насадженне кірыліцы адбылося пад маскоўскай акупацыяй і са з'яўленнем камуністаў.
Пераход на лацінку падкрэсліць вольную еўрапейскую ідэнтычнасць Беларусі і яе сувязь з еўрапейскай культурнай спадчынай.
Адным з аргументаў застасавання лацінкі з'яўляецца імкненне падкрэсліць унікальнасць беларускай мовы і візуальна адрозніць яе ад маскоўска-расейскай мовы, якая была насаджана гвалтам і зрабілася іструментам этнацыду многіх народаў, акупаваных Маскоўскай імперыей. Гэта магло б узмацніць самасвядомасць і адбудаваць моўную ідэнтычнасць на шляху да дэкаланізацыі Беларусі.
Для маладога пакалення, якое актыўна карыстаецца інтэрнэтам і сацыяльнымі сеткамі, лацінская абэцэда можа быць больш натуральнай і прывабнай. Лацінізацыя паспрыяе большай папулярызацыі беларускай мовы ў сучасных дігітальных медыяпрасторах.
Разам з пераходам на лацінскую абэцэду можна было б правесці і рэформу правапісу, накіраваную на яго спрашчэнне, мадернізацыю і ўдасканальванне, што яшчэ больш палегчыць вывучэнне, застасаванне і распаўсюд беларускай мовы. Спалучэннем літар можна паўнавартасна замяніць спецыяльные літары і незручныя дыякрытычныя знакі (так званыя «гачыкі» над літарамі šśčćžźńŭł). Але пры гэтым любыя змены правапісу не павінны мяняць вымаўленне нашай прыгожай і старажытнай мовы.
Пераход на адзіную лацінскую сістэму пісьма для беларускай мовы дапаможа вырашыць праблемы з непаслядоўнай транслітарацыяй беларускіх імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў у міжнародных дакументах і кантэксце. Назвы беларускіх гандлёвых марак будуць адназначна супадаць з іх інтернэт-адрасамі і нікамі ў сацыяльных медыя.
Nu tady niama chaho chakacj, lacinka — heta abeceda buduchyni, jakoj mozhna karystacca wzho zaraz.